Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.
Учебные материалы


Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.



Карта сайта chineseculturalcentre.org

У 90-я гады складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў два разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту – у 4 разы. Аднак і ў гэтых умовах у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'явіліся новыя навуковыя ўстановы: інстытуты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыёбіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс "Сосны", у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем. Роля вядучай навуковай установы нададзена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у сценах якой сканцэнтравана каля 70% фундаментальных даследаванняў краіны. У 1993 г. быў прыняты Закон "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі", які ўсклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў.

Беларуская культура сёння – гэта найважнейшы рухавік сацыяльнага прагрэсу, трывалы падмурак нашай ідэалогіі і маралі. Яна зберагае гістарычную памяць і духоўны код народа, сваімі асаблівымі сродкамі асэнсоўвае і адлюстроўвае жыццё, ствараючы яркі і велічны мастацкі вобраз эпохі, абуджае ў людзей шчырыя патрыятычныя і грамадзянскія пачуцці. Багатыя культурныя дасягненні – адзін з бяспрэчных паказчыкаў высокага ўзроўню развіцця краіны. Веданне сваёй і сусветнай культуры, паважлівае стаўленне да яе фарміруе і выхоўвае нацыю.

Важны этап у развіцці беларускай культуры пачаўся ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. у сувязі са станаўленнем беларускай незалежнай дзяржавы. Упершыню за ўсю гісторыю беларускай дзяржаўнасці былі прыняты законы, якія рэгламентуюць узаемаадносіны дзяржавы і культуры, у тым ліку “Аб культуры”, “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, “Аб бібліятэчнай справе”, “Аб музеях і Музейным фондзе” і г.д. У 1990-я гг. узніклі новыя формы матэрыяльнай падтрымкі культуры. Сярод іх выдзяляюцца Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва (заснаваны ў 1997 г.) і Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (заснаваны ў 1996 г.).



Сёння ў сферы культуры працуюць амаль 65 тыс. чалавек, якія прадстаўляюць 8 тыс. арганізацый культуры. У сістэме Міністэрства культуры дзейнічаюць 27 дзяржаўных тэатраў, канцэртную дзейнасць ажыццяўляюць 16 дзяржаўных арганізацый, налічваецца каля 3,5 тыс. клубных устаноў, 4 тыс. бібліятэк, функцыянуюць больш за 150 музеяў, каля 140 кінатэатраў. Сетку ўстаноў адукацыі ў сферы культуры і мастацтва складаюць 3 ВНУ, 21 установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі, каля 500 дзіцячых школ мастацтва.

З сярэдзіны 80-х гг. ХХ ст. у беларускай літаратуры назіраецца адыход ад сацыялістычнага рэалізму, адкрываюцца магчымасці для свабоды творчасці беларускіх літаратараў. Новыя творы пісьменнікаў і паэтаў, прысвечаныя праблемам пошуку выйсця з нацыянальна-духоўнай дэградацыі – спадчыны савецкага рэжыму, прадстаўляюць асабістае бачанне сучаснага жыцця, звяртаюцца да старонак мінулага. Гэта, перш за ўсё, творы патрыярхаў сучаснай беларускай літаратуры В. Быкава, І. Шамякіна, Я. Брыля, В. Адамчыка, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча. Тэма мінулага пераважае ў творчасці У. Арлова, Т. Бондар, Л. Дайнекі, В. Коўтун, А. Лойкі, К. Тарасава, В. Чаропкі.Не застаецца без увагі тэма гераізму ў час апошняй вайны (В. Адамчык,В. Карамазаў, І. Чыгрынаў). У першыя гады незалежнасці набыла вастрыню тэмарэпрэсій і культу асобы (Г. Далідовіч, І. Навуменка,А. Кудравец, Л. Геніюш). Не страчвае цікавасці тэма вёскі, своеасаблівага беларускаганацыянальнага асяродку; тэма гаспадара, цесна звязанага са сваёй зямлёй (В.Федарэнка, С. Грахоўскі, І. Пташнікаў). Сапраўднай трагедыяй для нашага народа сталаЧарнобыльская катастрофа, паказаная ў творах А. Адамовіча, С. Алексіевіч, В. Гігевіча,С. Законнікава, В. Казько, Б. Сачанкі, І. Шамякіна і інш.

Новы час аказаў немалы ўплыў натэатральнае мастацтва. У рэспубліцы працуе 28 дзяржаўных тэатраў. Разам зшырокавядомымі ў свеце аўтарытэтнымі калектывамі працуюць новыя лабараторыі,студыі (“Маладзёжны тэатр”, “Вольная сцэна”, “Дзе – Я?”). Рэпертуар тэатральныхкалектываў папаўняецца творамі нацыянальнай тэматыкі (балет А. Мдывані і В. Елізар’ева “Страсці (Рагнеда)” – Дзяржпрэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г., опера“Князь Наваградскі”, спектаклі “Звон – не малітва”, “Саламея”, “Князь Вітаўт”,“Пінская шляхта”, “Сны аб Беларусі”). Праводзяцца тэатральныя фестывалі –“Панарама” ў Мінску і “Белая вежа” ў Брэсце. Многае робяць па адраджэнні беларускайкультуры спевакі і музыканты (Дзяржаўны народны хор імя Г. Цітовіча, Дзяржаўнаяакадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Нацыянальны аркестр сімфанічнай іэстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М. Фінберга, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічныаркестр, вакальная група “Чысты голас”, вакальна-інструментальныя ансамблі “Сябры”і “Песняры”). Творчасць многіх кампазітараў змяшчаецца ў бок нацыянальнай тэматыкі(А. Мдывані, В. Кузняцоў, А. Бандарэнка). Стала традыцыяй правядзенне шматлікіхмузычных фестываляў (“Славянскі базар у Віцебску”, “Залаты шлягер”, “Беларускаямузычная восень”, “Магутны Божа”, “Мінская вясна”, “Музы Нясвіжа”, “МузычнаеПалессе” і інш.), якія прадстаўляюць розныя накірункі і жанры сучаснага беларускагамузычнага мастацтва. Росту цікавасці да нацыянальнай музыкі ў маладзёжным асяроддзіспрыяе творчасць фолк- і рок-гуртоў “Палац”, “Тройца”, “Крыві”, “Юр’я”, “NRM”,“Крамбамбуля” і інш.

Увогуле сучасная мастацкая культура Беларусі характарызуецца пошукам новыхформ праяўлення, пашырэннем альтэрнатыўных метадаў, стракатасцю жанраў. “Новымпавевам” стала арыентацыя творчасці на масавы попыт; сучаснае мастацтва носіцьпераважна відовішчны характар. Сфера культуры і мастацтва камерцыялізуецца.

Заапошні час адкрылася некалькі недзяржаўных галерэй (“Бел-арт”, “ЛаСандр-арт”, “Ў”,“Універсітэт культуры”). Шырокае развіццё жанру пейзажа сведчыць прапераарыентацыю мастакоў на новы масавы рынак (работы Ф. Янушкевіча,Я. Баракоўскага). Папулярнасцю карыстаюцца таксама гістарычныя сюжэты(Я. Бартальёнак, А. Марачкін, Ю. Піскун). Стала папулярнай станкавая скульптура,зарыентаваная на замежны попыт (У. Слабодчыкаў, Г. Гаравая). Шырока вядомая наватза межамі Беларусі айчынная школа графікі (М. Купава, В. Шаранговіч, А. Кашкурэвіч,інш.). Чарговы цыкл карцін “Чорная быль” створаны бліскучым беларускім мастакомМ. Савіцкім.У 2010 г. у нашай краіне працавала 147 музеяў краязнаўчага, мастацкага і іншыхнакірункаў.

У спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА уключаны чатыры аб’екты,што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, – Белавежская пушча, Мірскі і Нясвіжскі замкі,геадэзічная дуга Струве.



edu 2018 год. Все права принадлежат их авторам! Главная